BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы “Праз украінскую прызму”: Малдова і СНД

Напачатку красавіка парламент Малдовы ў канчатковым, другім, чытанні прагаласаваў за дэнансацыю са свайго боку трох базавых дакументах, якія ляжаць у аснове сяброўства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Як адбілася больш чым 30-гадовае знаходжанне Малдовы ў СНД на яе палітыцы і эканоміцы? Што стала штуршком да актыўнай законатворчасці малдоўскіх улад у напрамку выйсця з СНД? Ці сапраўды, як кажуць малдоўскія сацыялісты і камуністы, выйсце з СНД стане трагедыяй для Малдовы? Ці можа Расея нейкім чынам перашкодзіць выйсцю Малдовы з СНД і яе курсу на еўраінтэграцыю?

Расціслаў Клімаў
Расціслаў Клімаў

На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з экспертам Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Расціславам Клімавым.

Слухайце перадачу ў пятніцу (10.04) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на гадзіну пазней.

Беларускае Радыё Рацыя