BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы «Праз украінскую прызму»


Апошнім часам мы былі сведкамі нарастання напружання паміж Украінай і Венгрыяй. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі досыць рэзка выказаўся наконт дзеянняў венгерскага кіраўніцтва, якое блакуе спробы Еўразвязу аказаць Украіне сур’ёзную фінансавую дапамогу, а ад прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана не спыняецца антыўкраінская рыторыка.

Наколькі крытычным для венгерскай эканомікі ёсць пашкоджанне нафтаправоду “Дружба”, у нежаданні рамантаваць які Будапешт вініць украінцаў? Што стаіць за ўзаемнымі рэзкімі словамі Зяленскага і Орбана на адрас адзін аднаго? Якім хоча бачыць цяперашняе венгерскае кіраўніцтва вынік расейска-ўкраінскай вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў праграме “Праз украінскую прызму” журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з намеснікам выканаўчага дырэктара Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Сяргеем Герасімчуком.

Сяргей Герасімчук. Фота з архіву Сяргея Герасімчука.
Сяргей Герасімчук. Фота з архіву Сяргея Герасімчука.

Слухайце перадачу ў пятніцу (13.03) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя