Імітацыя выбарчых працэсаў на фоне жорсткіх рэпрэсій. Так чарговыя прэзідэнцкія выбары акрэслівае юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка. А з ім паразмаўляла наша карэспандэнтка Ева Бардзілоўская:
Гэта першыя прэзідэнцкія выбары, калі ў зняволенні знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, дадаў Павел Сапелка.

А гэта толькі адна з тэмаў, якая прагучыць сёння ў межах праваабарончай праграмы Вясна. Сярод іншых – кампанія салідарнасці Тэма нумар 1, прысвечаная палітвязням, а таксама першы выступ новага спецдакладчыка па Беларусі.
Слухайце праваабарончую праграму Вясна сёння а 20:05 па беларускім часе і на дзве гадзіны раней па польскім.
Беларускае Радыё Рацыя






