28 лютага перамовы па здзелцы аб рэдказямельных металах паміж Украінай і ЗША сарваліся, але за гэтай падзеяй хаваецца не толькі палітычнае супрацьстаянне, але і дух, які напаўняе усю Украіну з пачатку вайны. Гэты дух непакорлівасці і рашучасці, які рухае нацыяй, адчуваецца і ў дзеяннях Уладзіміра Зяленскага. Нават у Авальным кабінеце, на перамовах з Дональдам Трампам, ён працягвае адстойваць інтарэсы сваёй краіны, не згаджаючыся на кампрамісы з Расеяй.

У рэпартажы Вольгі Сямашкі «Усё будзе Украіна», урывак з якога і прапануем паслухаць, мы нагадаем пра той самы дух, які пранізвае Украіну, уплывае на Зяленскага і яго паводзіны ў вырашальных момантах, калі даводзіцца прымаць важныя рашэнні для будучыні краіны:
Гэта быў анонс, а цалкам рэпартаж, які адлюстроўвае баявыя настрой і дух Украіны, што не змяніўся і ў трэцюю гадавіну вайны, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» заўтра, 2-га сакавіка, а 13-05 паводле беларускага часу. Адпаведна а 11-05 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






