У Злучаных Штатах Амерыкі на выбарах прэзідэнта перамог Дональд Трамп.
Як можа змяніцца палітыка ЗША да ўсходняй Еўропы распавядае эксперт па стратэгічных камунікацыях, культуролаг, і спецыялістам па Злучаных Штатах Амерыкі Антон Пянькоўскі.
– Да інаўгурацыі прэзідэнта яшчэ два з паловай месяцы, і бягучая адміністрацыя скарыстаецца ўсімі магчымасцямі, каб працягнуць бягучую палітыку, у тым ліку і да краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Калі мы можам казаць што ў гэтых выбарах перамог Дональд Трамп, то мы можам чакаць пэўных зменаў, але не вельмі вялікіх.
Па словах Пянькоўскага змены могуць тычыцца адносін з Украінай:
– Цягам першых 6 месяцаў ад новай адміністрацыі я не чакаў бы нейкіх значных зменаў. Тое што можа змяніцца – мы ведаем непрыемную гісторыю асабістых стасункаў Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа яшчэ з часоў “Авальнага кабінету”, калі Зяленскі адмовіўся дапамагчы Трампу ў яго супрацьстаянні з Джо Байданам. Канешне Дональд Трампм гэта памятае.
Цалкам размова:
Эксперт канстатуе, што бліжэйшым часам могуць змяніцца ў лепшы бок адносіны ЗША да Польшчы, аднак гэта будзе бачна праз пару месяцаў.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя