BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Антон Пянькоўскі: Дональд Трамп вяртае Амерыку да часоў упэўненасці

У нашым эфіры пабываў амерыканіст Антон Пянькоўскі. Пагаварылі пра Злучаныя Штаты Амерыкі. Адбыліся выбары, шмат гаварылася пра тое, што ўлада ў Амерыцы кардынальна мяняецца. У панядзелак быў той дзень, калі яна фармальна абсалютна змянілася.

РР: Антон такое пытанне. Вядома, што ў свеце шмат хто сачыў за інаўгурацыяй Дональда Трампа. Відавочна, што і мы таксама глядзелі. Можаце акрэсліць са свайго пункту гледжання, што цікавага вы там заўважылі? Бо вы спецыяліст па гэтай тэме. Напрыклад, многія з нашых слухачоў глядзелі на гэта проста як на дзейства.

– Добры дзень, вітаю, дзякую за запрашэнне. Сапраўды, гэта вельмі цікава — назіраць за такім моцным правым паваротам Злучаных Штатаў. Як мы ведаем, Дональд Трамп быў абраны большасцю штатаў і большасцю публічнага галасавання. Гэта значыць, што яго падтрымалі не толькі выбаршчыкі, але і ўсе штаты, якія вагаліся паміж дэмакратамі і рэспубліканцамі апошнія дзесяцігоддзі.

– Цяпер у нас цалкам рэспубліканскі Кангрэс Злучаных Штатаў. Рэспубліканская партыя, хутчэй за ўсё, застанецца ва ўладзе наступныя два гады, пакуль не пройдуць новыя выбары ў Кангрэс. У панядзелак Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Майк Пенс прынеслі прысягу.
Прамова Трампа была вельмі цікавай: ён акрэсліў не толькі свае амбіцыі як прэзідэнта, але і асноўныя кірункі дзейнасці. Тут асаблівых сюрпрызаў не было.
Перш за ўсё, мы ўжо назіралі за Дональдам Трампам у Белым доме — ён ужо там быў. Яго модус аперандзі і паводзіны нам добра вядомыя. Ён бізнэсовец, мае эканамічнае мысленне і арыентацыю на грошы.

– Ён не любіць войны і канфлікты, лічыць сябе таленавітым перамоўшчыкам. За яго першую кадэнцыю Злучаныя Штаты не ўступілі ні ў якую новую вайну ці ваенны канфлікт. Пры ўсёй яго эпатажнасці і супярэчлівай рэпутацыі, Дональд Трамп аказаўся даволі эфектыўным палітыкам.
Што тычыцца яго прамовы, яна была накіравана на крытыку дэмакратычнай партыі і папярэдняга прэзідэнта Джо Байдэна. Ён шмат часу прысвяціў крытыцы іх рашэнняў. Адно з першых рашэнняў Трампа было падпісаць указ, які забараняе федэральным уладам пераследаваць палітычных апанентаў. Гэтая мера была вельмі сімвалічнай, бо ён лічыць, што сам сутыкнуўся з пераследам. Далей у прамове ішла гаворка пераважна пра ўнутраную палітыку Злучаных Штатаў.

РР: Ці гэта значыць, што ўнутраная палітыка будзе для Трампа прыярытэтам?

– І так, і не. Амерыканцы часта ўспрымаюць знешнюю палітыку як працяг унутранай. У адрозненне ад еўрапейскіх навін, якія канцэнтруюцца на знешняй палітыцы, амерыканцы цікавяцца ёю толькі настолькі, наколькі яна ўплывае на іх уласнае жыццё, напрыклад, праз падаткі ці выдаткі на міжнародную дапамогу. Трамп шмат гаварыў пра тое, што дапамога іншым краінам, на яго думку, была неэфектыўнай, і плануе перанакіраваць гэтыя сродкі на ўнутраныя патрэбы. Гэта адлюстроўвае яго падыход: тое, што бліжэй да “кішэні” і ўплывае на дабрабыт звычайнага амерыканца.

РР: Дык гэта палітыка “бліжэй да цела”?

– Сапраўды. Амерыканцы ў цэлым не схільныя да зацікаўленасці ў знешняй палітыцы, калі яна не мае відавочнага ўплыву на іх асабістае жыццё. У прамове Трамп акрэсліў вяртанне да часоў, калі амерыканцы адчувалі сябе ўпэўнена ў свеце. Гэта ў нейкім сэнсе нагадвае палітыку Рэйгана.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя