BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Антон Пянькоўскі: Трэцяй сусветнай вайны не будзе!

Раніцай 28 лютага Злучаныя Штаты Амерыкі і Ізраіль пачалі наносіць удары па цэлях у Іране. Пра прэвентыўную атаку першым заявіў ізраільскі міністр абароны, удзел пацвердзілі і амерыканскія афіцыйныя асобы.

Антон Пянькоўскі
Антон Пянькоўскі

Што цяпер адбываецца на Блізкім Усходзе і як ацэньваць эскалацыю, тлумачыць амерыканіст і палітолаг, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі:

– Проста ў вайсковай працы, так, яны сумесна з Ізраілем. Пытанне, наколькі яны каардынуюць свае ўдары, але ж назву даў сам Дональд Трамп гэтай аперацыі. Мы зараз крышачку на іншым гістарычным этапе. Афіцыйна войны ўжо не аб’яўляюць праз дыпламатычныя каналы, уручэнне нот і г.д. Але тое, што зараз адбываецца, па праявах не моцна адрозніваецца ад тых войн, якія мы назіралі апошнія два дзесяцігоддзі.

Палітолаг упэўнены, што Ірану з-за яго палітыкі не ўдасца знайсці саюзнікаў:

– Пасля тых удараў, якія іранскія войскі нанеслі як па сваіх суседзях, на тэрыторыях якіх знаходзіцца вайсковая амерыканская інфраструктура, так і па іншых краінах. Ці будзе хтосьці фармаваць нейкую кааліцыю з Іранам? Хутчэй пытанне будзе, ці будзе Кітай моцна падтрымліваць Іран, і як і наколькі хутка гэтая дапамога прыйдзе. Складана сказаць, якую дапамогу можа аказаць Расея Ірану.

Такія «саюзнікі» Ірана як Расея і Кітай, і яго сябра, дыктатар Лукашэнка, пакуль ніяк не падтрымалі Іран.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя