У Варшаве ў нядзелю, 15 чэрвеня, пройдзе міжнародная канферэнцыя Reshape, прысвечаная будучыні Беларусі. Як мяркуецца, яна збярэ каля 150 прадстаўнікоў розных сфер — грамадска-палітычнай, сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі. Пра падзею Госць Рацыі – суарганізатар івэнту, сузаснавальнік Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў распавёў нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: Чаму вырашылі зладзіць вось такую падзею?
Антон Раднянкоў: Мы ладзім ужо не першы раз. Упершыню ладзілі ў 2017 годзе ў Менску. У 2017, 2018, 2019 гадах адбывалася канферэнцыя ў Менску. Яна ў нас была штогадовая спачатку, потым 2020 год – было не да канферэнцый. У 2021 годзе былі ўсё яшчэ наступствы каронавірусу і г.д. Таму ў нас было напалову ў гібрыдным фармаце. У 2023 годзе мы яе рабілі ўжо тут, у Варшаве. І вось зараз вырашылі таксама паўтарыць.
У чым канцэпцыя нашага мерапрыемства – мы спрабуем запрасіць і экспертаў, і грамадскіх актывістаў, і палітыкаў, каб яны разам пагутарылі пра будучыню, якая нас чакае. Пры гэтым., каб гэтая размова была не занадта прафесійнай, не занадта вузкай, а таксама, каб паслухаць пра гэта было цікава і больш шырокай аўдыторыі. То бок усім беларусам, і беларускам, якія жывуць у Варшаве, каб ім было б цікава прыехаць і далучыцца да супольнага думання пра будучыню Беларусі. Такая ў нас агульная канцэпцыя.
РР: Калі сыходзіць з тэмы гасцей, то ці будзе верыфікацыя ўдзельнікаў мерапрыемства?
Антон Раднянкоў: У нас ёсць рэгістрацыя, і мы робім верыфікацыю ўдзельнікаў таксама. Гэта праўда.
РР: Пры ўліку, што беларусы час ад часу наведваюць мерапрыемствы, якія вяртаюцца ў краіну, ці будзе забароненая ці дазволеная фотаздымка?
Антон Раднянкоў: Унутры мерапрыемства ў нас на ўваходзе будуць выдаваць тым, хто не хоча трапіць на фота, такія налепкі, якія пазначаюць, што не трэба фатаграфаваць чалавека. Сама фотаздымка будзе дазволеная толькі акрэдытаваным журналістам. То бок тыя журналісты, якія акрэдытаваныя, могуць рабіць, усім астатнім, проста ўдзельнікам мерапрыемства, будзе рэкамендавацца не рабіць фота і відэаздымку падчас мерапрыемства.
У нас будзе шмат валанцёраў, якія будуць сачыць, гэтыя паведамленні будуць раздрукаваныя і вісець у бачных месцах, каб таксама забяспечыць больш камфортнае правядзенне мерапрыемства для наведвальнікаў
Цалкам гутарка:
Уваход на падзею вольны, але рэгістрацыя абавязковая: https://airtable.com/appPFF7vzjCdEiuDL/pagJbnKg9yDH4CznA/form?prefill_fldjgZNfNNV3budLW=Reshape_2025&hide_fldjgZNfNNV3budLW=true
Падзея стартуе ў 11:45 і працягнецца да 16:45. Пасля гасцей чакае фуршэт.
Беларускае Радыё Рацыя






