BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анжаліка Мельнікава: Да працы Каардынацыйнай Рады трэба мець цярпенне

У нашым эфіры пабывала спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава. З ёй размаўляем пра стратэгічныя справы гэтай арганізацыі.

– Ёсць шанец у кожнага выходзіць са сваімі ініцыятывамі. Амаль кожная ініцыятыва, якая разумная, прыносіць нам карысць, прыносіць у першую чаргу беларусам карысць, накіраваная на тое, каб працаваць разам, і прыносіць эфектыўныя вынікі, яны ўсе былі падтрыманыя, і ніхто не кажа, што гэта вырашае Латушка, Мельнікава, ці нехта яшчэ. Усё гэта вырашаецца агульным складам. Любое такое пытанне, стварэнне камісіі, яно выносіцца адразу на нараду фракцый. Усім спікерам фракцый, лідарам фракцый прапануецца далучыцца да гэтых камісій. Потым пытанне выносіцца на агульнае пасяджэнне, і агульнае пасяджэнне галасуе пра стварэнне той ці іншай камісіі ці падтрымцы той ці іншай ініцыятывы.

Можна многа казаць пра гэтыя працэдуры, гэта можа не ўсім цікава, я разумею. Але трэба мець цярпенне да нас зараз. Насамрэч не вельмі проста цяпер усё пачынаць, таму што амаль ні адна працэдура не прапісаная, функцыянальныя абавязкі не прапісаныя, ані ў сакратарыяце, ні ў медыякамандзе. Таму зараз усё прыходзіцца пісаць з нуля, гэта канешне ж займае час. Мы займаемся не толькі гэтымі ўнутранымі працэдурамі, мы разумеем, што ўжо падыходзіць 2025 год.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя