BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анжаліка Мельнікава: Далейшы вектар развіцця КР залежыць ад міжпарламенцкіх сувязяў з Еўропай

Каардынацыйная Рада правяла чарговае адкрытае агульнае пасяджэнне. На гэты раз мелі месца слуханні вынікаў працы камісій, створаных пры выбарным органе трэцяга склікання.

Пра важнасць паседжання і далейшыя планы кажа спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава:

– Быў створаны шэраг камісій, якія займаюцца рознымі накірункамі. У планах фармаванне камісіі па пытаннях палітычных зняволеных і камісія па этыцы. Тая праца, якую зрабілі людзі, вельмі вялікая. Сярод найбліжэйшых планаў – падрыхтоўка да стратэгічнага дыялогу з ЗША. Падрыхтоўка да кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўразвяз». Слуханні: па рэформах, па пераходнай справядлівасці, па эканамічнай трансфармацыі. Удзельнічаць у міжпарламенцкай супрацы, каб быць тымі кансультантамі ў прыняцці праектаў, якія могуць тычыцца беларусаў.

Па словах Анжалікі Мельнікавай, у складзе КР на сёння сфармаваны 7 камісій, да якіх беларусы могуць звяртацца з тэматычнымі запытамі. Гэта камісіі: міжнародная, праўная, камісіі па міжнароднай і нацыянальнай бяспецы, па сацыяльнай палітыцы, па адукацыі і навуцы, па рэформах і пытаннях Статута КР.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя