У Варшаве адбыліся парламенцкія слуханні Каардынацыйнай рады Беларусі.

“Гэтая важная падзея стала пляцоўкай для глыбокага аналізу і дакументавання злачыннай дзейнасці Лукашэнкі”, – распавяла спікерка КР Анжаліка Мельнікава:
– Гэта была сапраўды гістарычная падзея. Па-першае, мы, як Каардынацыйная рада, як парламент у выгнанні, упершыню зафіксавалі, што Лукашэнка з’яўляецца злачынцам. Гэта вельмі важна напярэдадні так званых выбараў, ці таго палітычнага тэатру, які сёння ладзіць Лукашэнка ў Беларусі, для таго, каб даць такі сігнал і ў саму Беларусь, да так званых элітаў, аб тым, што яны з’яўляюцца паплечнікамі сапраўднага злачынца, які на працягу 30 год утрымліваў уладу неканстытуцыйным шляхам.
У падзеі прынялі ўдзел як беларускія, так і польскія палітыкі. Яны заклікалі не прызнаваць выбары ў Беларусі 26 студзеня, працягнуць расследаванне парушэнняў Лукашэнкі, а таксама ўзмацніць ціск і санкцыі на рэжым.
Падзея адбылася ў Палацы Культуры і Навукі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя