Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава далучыцца сёння да Вялікага маршу ў Варшаве, прымеркаванага да Дня выбараў у Беларусі.

Нашаму радыё Анжаліка Мельнікава распавяла пра сваё стаўленне да падзей у краіне:
– Гэта не больш чым інсцэніроўка, палітычны тэатр, які арганізаваў Лукашэнка для таго, каб легітымізавацца. Вы бачыце, што нібыта ёсць нейкія апаненты, якія нават заводзяць такія наратывы, як і прадстаўнікі дэмакратычных сіл у выгнанні. Таму я думаю, што гэта так яно і ёсць. Я нават не сумняваюся, што такім чынам Лукашэнка хоча паказаць Захаду, што ў яго нібыта дэмакратычна праходзяць гэтыя выбары.
Таксама Анжаліка Мельнікава сёння прыме ўдзел у палітычна-культурнай падзеі “Беларусы годныя лепшага”.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






