З 9 па 13 снежня 2024 года ў Брусэлі прайшлі «Дні Беларусі» – серыя імпрэз, прысвечаных дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі і падтрымцы беларускага народу. У імпрэзах прынялі ўдзел больш як 100 прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.

Пра асноўныя вынікі распавяла ўдзельніца Форуму, спікер Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава:
– Адной з галоўнай канферэнцый была канферэнцыя высокага ўзроўню ў Еўрапейскім парламенце. Там я вылучыла асноўныя задачы: гэта падтрымка саміх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці; і вельмі важна будаваць гэты патэнцыял дэмакратычных інстытутаў для транзітнага пераходу. Галоўнае – гэта змаганне за розум людзей, за тое, каб яны выбіралі дэмакратычны вектар. Гэта змаганне з дэзінфармацыяй. Захаванне суверэнітэту і нашай нацыянальнай ідэнтычнасці.
«Дні Беларусі» ў Брусэлі былі арганізаваныя ў кантэксце пачатку працы новага складу Еўрапарламенту і на фоне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, прызначаных на 26 студзеня 2025 году. Сярод іншага былі абмеркаваны пытанні вызвалення палітвязняў у Беларусі.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






