
Каардынацыйная Рада правяла анлайн-дэбрыф візіту ўласнай дэлегацыі КР у Бундэстаг. Падчас візіту мелі месца абмеркаванне будучыні дэмакратычных рэформаў, абмен вопытам і наладжванне парламенцкай працы. Пра важнасць візіту кажа спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава:
– Міжнароднае прадстаўніцтва Каардынацыйнай рады ў тым ліку ў дэлегацыі ў ПАРЭ, у кантактнай групе з Радай Еўропы. Абмяркоўвалі мы праблемы легалізацыі беларусаў у Германіі, падтрымку адукацыйных ініцыятыў, стварэнне беларускага ўніверсітэту. Цэнтральнай падзеяй візіту быў удзел нашай дэлегацыі ў берлінскім форуме будучыні Беларусі. Таксама была добрая рэзалюцыя па Беларусі напярэдадні так званай “выбарчай кампаніі” 2025 года.
Цалкам слухайце ў далучаным файле:
Па словах Анжалікі Мельнікавай, сярод іншых пытанняў падчас візіту ў Бундэстаг уздымалася адвакатаванне падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд па справе працягнення да адказнасці Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя






