BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анжаліка Мельнікава: У нас усё добра прайшло

Апазіцыя ў шэрагах беларускай апазіцыі. Ці так развіваецца сітуацыя ў Каардынацыйнай радзе? Ды ці завяршаецца дыскусія ў апазіцыйных колах пра лідарства Святланы Ціханоўскай, а можа толькі паглыбляецца канфлікт? Гэта толькі некаторыя з пытанняў, якія абмяркоўваем з нашай госцяй – спікеркай  Каардынацыйнай рады, прадстаўніцай фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – Анжалікай Мельнікавай.

Фота: rada.vision

РР: Пытанне падпісанага пратакола ўзаемадзеяння. Там вельмі разумна напісана, што гэты дакумент мае на сваёй мэце скансалідаваць працу паміж трыма структурамі беларускай апазіцыі за мяжой. Гэта Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада. Як вы бачыце гэтае пытанне, што пайшло не так?

Анжаліка Мельнікава: У нас усё пайшло так, таму што гэты дакумент распрацоўваўся яшчэ падчас функцывання Каардынацыйнай рады другога склікання. І я вельмі рада, што калі пачала працаваць Кардынацыйная рада трэцяга склікання, гэты дакумент ужо быў узгоднены і падпісаны ўсімі бакамі. Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” я ад імя ўсёй Каардынацыйнай рады як спікер падпісала гэты пратакол узаемадзеяння. Між іншым паміж чатырма структурамі, гэта значыць паміж Святланай Ціханоўскай, Офісам Святланы Ціханоўскай, АПК і Каардынацыйнай радай. Вось падчас распрацоўкі, паколькі я працавала над гэтым дакументам таксама і Кардынапцыйная рада трэцяга склікання, мы ставілі перад сабой мэту, як вы правільна сказалі, фармалізаваць нашае супрацоўніцтва, каб больш эфектыўна працаваць разам.

І мне як спікеру было вельмі важна, я так радавалася, што ў нас сфармавалася працоўная група ад Кардынацыйнай рады, вось такая інклюзіўная. У ёй прымалі ўдзел Арцём Брухан ад каманды Латушкі і “Рух за Свабоду”,  Станіслава Гліннік, віцэ-спікер, яна прадстаўляе “Еўрапейскі выбар”, фракцыю, і таксама Андрэй Ягораў, які ўжо даўно працуе ў Каардынацыйнай радзе. Гэта не першае скліканне, у якім працуе спадар Андрэй, і ён таксама быў у працоўнай групе.

І я вельмі так абрадалавалася, што мы прынялі яго, між іншым, гэта было вельмі дэмакратычна, мы разглядалі дакумент на працягу такога часу і ўсім агульным пасяджэннем, і ўсе фракцыі мелі магчымасць, каб сказаць так па праўдзе, гэта было тыдні два, тры, нават можа і месяц, калі самі кіраўнікі ўсіх фракцый маглі прадставіць гэты дакумент усім сваім чальцам і чаліням, якія з’яўляюцца сёння дэлегамі і дэлегаткамі Каардынацыйнай рады трэцяга склікання.

Таму гэты дакумент ужо так даўно распрацоўвалі і так даўно яго ўжо ўсе абмркоўвалі, што здавалася было дастаткова часу, каб усе з ім азнаёміліся. Пратакол наш быў прыняты, у галасаванні прынялі ўдзел 54 дэлегаты, гэта 68% ад агульнага складу. Не мала, каля 70% прынялі ўдзел у галасаванні. І за прыняцце гэтага пратакола прагаласавала 50 дэлегатаў, гэта 93% ад усіх, хто прагаласаваў. Між іншым сам спадар Андрэй Ягораў таксама галасаваў “за”. Устрымалася тады 4 дэлегаты і супраць ніхто не прагаласаваў.

Я лічу, што ў нас усё добра прайшло, на канферэнцыі мы ўсе падпісалі гэты пратакол публічна. Мне здаецца, што ніякай праблемы няма, аднак, канешне, была сітуацыя, калі фракцыя “Беларусы”, якая мае права на ўласнае меркаванне, вынесла некаторыя пункты гэтага пратакола яшчэ раз на абмеркаванне ці на нейкую апытанку – як вы ставіце да тых ці іншых пунктаў? Але калі вы сочыце за нашымі чатамі і вынікамі галасаванняў, то вы можаце зразумець, што ў апытанцы прынялі ўдзел толькі 15% ад усіх дэлегатаў, а большасць проста байкатавала гэтую апытанку па асобных пунктах пратакола. Таму што гэта проста нелагічна, нават дзіўна было, што Кардынацыйная рада столькі працавала над дакументам, мы за яго галасавалі агулам за ўсе пункты, а потым вось так адбываецца, што фракцыя выносіць нейкія пытанні.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя