Што будзе з Беларуссю далей, калі яе будучыня знаходзіцца ў стане няпэўнасці і залежыць ад знешніх сіл больш, чым ад унутранай волі народа.

Галоўнае пытанне: ці знойдзецца ў беларусаў другое дыханне для барацьбы, ці краіна стане прыкладам «вечнай дыктатуры», гаворыць кіраўнік Беларускай праcторы «Робім разам» Сяргей Бульба:
– У 30-ыя Лукашэнка будзе вымушаны пайсці на транзіт улады. Ён гэта абяцаў Маскве ў 20-ым, што ён больш не будзе вылучацца, але скарыстаўшы сітуацыяй, паглядзеў, што зараз Маскве не да яго, што яна загрузла ў вайне з Украінай, то ён вырашыў сам пайсці. Але пагаворваюць, што гэта ягоны апошні візіт у Маскву, нават да яго даходзіць, што Масква збіраецца паглынаць Беларусь.
Больш пра тое, якой дарогай пойдзе Беларусь далей, можна будзе пачуць сёння 1 красавіка ў 9.25 па польскім часе, па беларускім – на гадзіну пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






