BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аперацыя ў сектары Газа ідзе да завяршэння?

Пяць месяцаў – столькі працягваецца ізраільска-палесцінскі канфлікт. Аперацыя ў сектары Газа ідзе да завяршэння, у той жа час у ізраільскім грамадстве развіваюцца дыскусіі, што далей рабіць з палесцінскай тэрыторыяй. Паралельна абвастраецца сітуацыя на мяжы з Ліванам, – распавёў грамадзянін Ізраілю Вадзім Штэйнман:

– Ужо прайшло больш за 150 дзён гэтай ваеннай кампаніі, але яшчэ канца не бачна. Пакуль незразумела, калі Ізраіль будзе завяршаць аперацыю. Пры тым, што Амерыка вельмі моцна цісне на Ізраіль, каб ён ужо закончыў вайсковую аперацыю. То бок войскі там яшчэ застаюцца, але не ў вельмі вялікай колькасці.

Ізраільска-палесцінскі канфлікт ідзе ўжо больш за 150 дзён. Ён пачаўся 07 кастрычніка мінулага года, у той дзень ХАМАС учыніў тэрарыстычны акт на ізраільскай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя