Пра гэта ішла размова падчас пасяджэння, якое было прысвечана шэрагу аператыўных і планавых пытанняў. Была заслухана інфармацыя, звязаная з гэтай сітуацыяй, і абмеркаваны магчымыя дзеянні для прыцягнення ўвагі міжнародных партнёраў як да дадзенай сітуацыі, так і да праблем легалізацыі беларусаў і неабходнасці спрашчэння бюракратычных працэдур.

20 лістапада стала вядома пра затрыманне і экстрадыцыю з В’етнама былога байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка. Да гэтага Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у ЕЗ. Таксама было ўзнятае пытанне прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа. Разгледжана інфармацыя ад экспертаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якія прадставілі план па прыцягненню падтрымкі іншых краін, якія могуць далучыцца да звароту Літвы ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МУС), а таксама дзеянні па перадачы дадатковых доказаў злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам.
Намеснік кіраўніка АПК, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка зазначыў, што прасоўванне ініцыятывы аб далучэнні краін-партнёраў да звароту літоўскага ўрада ў Офіс пракурора МУС па беларускай сітуацыі павінна стаць адным з галоўных прыярытэтаў працы трох асноўных інстытутаў дэмакратычных сіл у іх кантактах з міжнароднымі партнёрамі.
Беларускае Радыё Рацыя






