Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) падрыхтаваў праект Канцэпцыі і стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця, які плануюць вынесці на грамадскае абмеркаванне 28 лістапада ў Варшаве.

Там жа анансаваная дыскусія “Новая Беларусь: стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця”, спікерамі на якой выступяць Аліна Коўшык (прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні), Павел Латушка (намеснік кіраўніка АПК), Ірына Сідорская і іншыя, піша сайт “Позірк”. Задачамі канцэпцыі і стратэгіі сярод іншага называюцца “спрыянне ўзмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці, “садзейнічанне ўмацаванню грамадзянскага актывізму і грамадзянскай адукацыі”, “стварэнне пазітыўнага вобраза Беларусі і яе народа на мясцовым і глабальным узроўнях”.






