BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

АПК падтрымае дабрачынны марафон у падтрымку беларускіх добраахвотнікаў

Падчас чарговага пасяджэння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі было прынята рашэнне аб падтрымцы арганізацыі і правядзення дабрачыннага марафону па зборы сродкаў на карысць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць або ваявалі на баку Украіны.

З ініцыятывай выступіла прадстаўніца Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская:

– Мы выявілі, што ёсць яшчэ адна група, якой патрэбна таксама закрыць пытанне рэсацыялізацыі і адаптацыі, псіхалагічнай дапамогі і медычнай дапамогі. Па пытанні легалізацыі беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, сустракаліся з рознымі прадстаўнікамі розных аб’яднанняў у тым ліку і з Палком Кастуся Каліноўскага, з хлопцамі размаўлялі.

Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук у сваю чаргу паведаміў, што сярод магчымых удзельнікаў марафону разглядаюцца Фонд Кастуся Каліноўскага, рух «Каліноўцы», а таксама іншыя зацікаўленыя грамадзянскія і валанцёрскія ініцыятывы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота АПК.