Аб’яднаны Пераходны Кабінет узнагародзіў Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) 13 асоб за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды, паведамляе ТК АПК.
Пра гэта было абвешчана падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні. Адпаведную пастанову 3 жніўня падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.
Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш) прысуджаны:
▪️Леаніду Судаленку, праваабаронцу, грамадскаму актывісту;
▪️Аляксандру Кабанаву, блогеру, грамадскаму актывісту;
▪️Сяргею Пятрухіну, блогеру, грамадскаму актывісту;
▪️Алесі Буневіч, грамадскай актывістцы;
▪️Наталлі Хершэ, грамадска-палітычнай актывістцы;
▪️Валерыі Чарнаморцавай, грамадскай дзяячцы, даследчыцы, экскурсаводцы;
▪️Алане Гебрэмарыям, актывістцы «Моладзевага Блоку»;
▪️Змітру Фурманаву, сябру ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Імёны яшчэ 5 узнагароджаных не называюцца з прычын бяспекі.
Узнагарода распрацаваная і вырабленая Геральдычнай Радай.