BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

АПКБ падтрымаў распрацоўку мірнага плана для Украіны

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі падтрымаў распрацоўку мірнага плана для Украіны і заклікаў ЗША, ЕЗ і Вялікабрытанію ўлічваць у ім  будучыню Беларусі. У адмысловай заяве  Кабінета адзначаецца, што беларускі народ церпіць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і ўплыў Расеі, а зняцце санкцый павінна быць звязана са зменай палітыкі рэжыму і пачаткам дыялогу з грамадствам.

Фота: АПКБ

Кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін лічыць, што  ў сённяшняй сітуацыі  вельмі складана данесці  да замежных партнёраў думку пра тое, што без сапраўдных, сістэмных змен у Беларусі немагчама бяспека ўсяго ўсходняга рэгіёна Еўропы.

-Бо доўгі час дэмакратычныя сілы і ўсе казалі, што галоўнае – гэта вызваліць палітвязняў. Гэта не дэмакратызацыя Беларусі. Канешне, гэта гучала, толькі гучала на другім плане пасля вызвалення палітвязняў. Амерыканскі бок цяпер, такое ўражанне, што ён схільны чуць толькі першае.

Аб’яднаны пераходны кабінет таксама звярнуўся да адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і да ўрадаў краін Еўрапейскага Звяза, з прапановай аб правядзенні палітычнай канферэнцыі, прысвечанай вырашэнню глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу і спрыянню пачатку нацыянальнага дыялогу ў Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя