Лаўрэаты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя Камісіяй па ўзнагародах пры АПКБ. Адпаведная пастанова падпісаная кіраўніцай Кабінетуі Святланай Ціханоўскай.

У прыватнасці, медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаныя:
Яраслаў Чарнагор – украінскі даследчык і аналітык, адзін з арганізатараў беларуска-украінскага форуму імя К. Астрожскага,
Русціс Камунтавічус – літоўскі гісторык, сузаснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі,
Інга Пэтц – нямецкі журналіст і пісьменнік, які спецыялізуецца на беларускай культуры,
Мікіта Мелказёраў – беларускі журналіст, блогер, інтэрв’юер. Ён узнагароджаны пасьмяротна.
Акрамя таго, медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) адзначаныя былыя палітвязні – лінгвістка Наталля Дуліна, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Ўладзімір Лабковіч і блогер Ігара Лосік.


Узнагародзіць Крыжом Дабрасуседства за развіццё публічнай дыпламатыі і пашырэнне дыялогу паміж беларускім і іншымі народамі вырашана Леха Валенсу – польскага дзяржаўнага дзеяча і прафсаюзнага актывіста, і Вітаўтаса Ландсбергіса – літоўскага палітыка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. Яшчэ дзве асобы будуць узнагароджаныя непублічна.
Фота: АПКБ






