Згодна з мірнымі прапановамі, якія абмеркавалі Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на саміце на Алясцы, Расея адмовіцца ад невялікіх участкаў акупаванай Украіны, а Кіеў саступіць часткі сваіх усходніх зямель, якія Масква не змагла захапіць. Пра гэта паведамілі крыніцы агенцтва Reuters.
Галоўныя патрабаванні былі такімі:
УСУ выйдуць з Данецкай і Луганскай абласцей, але пад кантроль Украіны вяртаюцца невялікія ўчасткі ў Сумскай і Харкаўскай абласцях.
Перамір’я да падпісання паўнавартаснага пагаднення не плануецца.
Фармальнае прызнанне суверэнітэту Расеі над Крымам.
Адмена часткі санкцый супраць РФ. Забарона для Украіны на ўступленне ў НАТА, хаця магчымыя пэўныя гарантыі бяспекі для Украіны.
Афіцыйны статус расейскай мовы ў некаторых частках Украіны ці па ўсёй Украіне, а таксама правы для РПЦ свабодна дзейнічаць у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя






