BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады

Большасцю галасоў дэлегатаў Каардынацыйнай рады Беларусі сябр фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» Арцём Брухан абраны новым спікерам. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 69 з 79 дэлегатаў. Пра гэта паведаміў учора ўвечары тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.

Арцём Брухан атрымаў 50 галасоў, яго канкурэнт Аляксандр Кныровіч — 11, яшчэ 8 дэлегатаў устрымаліся.

“Гэта важны крок, які павінен узмацніць давер беларусаў і згуртаваць сілы на шляху да дэмакратычных перамен”, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што месца спікера Каардынацыйнай рады стала вакантна пасля таямнічага знікнення папярэдняй спікеркі Анжалікі Мельнікавай.