Беларусь – незалежная і дэмакратычныя ды ў еўрапейскім фокусе. Чарговы раз гэты тэзіс гучаў на міжнароднай канферэнцыі Форум Касцюшкі, які напярэдадні завяршыўся ў Гданьску. Ён праходзіў па ініцыятыве Радаслава Сікорскага, міністра замежных справаў Польшчы. А краіна зараз старшынюе ў Еўразвязе.

Наш госць – намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан. З ім Улад Грынеўскі пагутарыў пра вынікі форуму ў Гданьску.
-У першую чаргу я б зазначыў, што сам факт гэтага форума, што Польшча арганізавала гэты форум у межах свайго старшынства, сведчыць пра тое, што Беларусь у фокусе для Польшчы, і што яна спрабуе вынесці тэму Беларусі на агульнаеўрапейскі ровень. І робіць канферэнцыю даволі высокага роўню, прысвечаную менавіта беларускаму пытанню. Гэта вельмі важны пасыл знешнепалітычны. Адкрывалі канферэнцыю міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, прэзідэнтка-элект Святлана Ціханоўская, таму гэта даволі моцны палітычны мэсідж. І тое, што там прагучала, сапраўды выглядае, як інтэнцыя для прыцягнення падтрымкі беларускага грамадства, беларускіх дэмакратычных сілаў і памкнення Беларусі да дэмакратыі.
Але разам з гэтым, канешне ж, уздымаліся даволі складаныя пытанні. Таму што ўсе разумеюць зараз, у якім стане знаходзіцца Беларусь. Усё ж такі геапалітычны кантэкст дыктуе ўмовы таго, што адбываецца з Беларуссю. Сапраўды, гэты рэгіянальны крызіс, плюс дадаткова тое, што адбываецца ў ЗША, яно ўплывае на ўвесь свет. У мяне нават склалася такое ўражанне, што ўсе трохі з шокам чакаюць, што будзе далей. І вельмі складана прагназаваць, але так ці інакш разуменне таго, што і Польшча, і Літва, і нават намеснік міністра замежных спраў Украіны, і шведская міністарка па еўрапейскіх справах яны далі зразумелы мэсідж, што Беларусь для іх – гэта Еўропа, што Беларусь – гэта не Расея, і што Беларусь – гэта сапраўды еўрапейская краіна, і калі не краіна, якая прэтэндуе сёння быць у ЕЗ, але беларусы – гэта еўрапейскі народ з еўрапейскімі каштоўнасцямі.
РР: З’явілася інфармацыя, што ўзламалі бот “Беларускага Гаюна”. І “Байсол” запускае зараз “гарачую лінію”, паколькі пад пагрозай апынуліся тыя людзі, якія пісалі магчыма ў гэты чат-бот. Як Вы можаце гэта пракаментаваць?
Арцём Брухан: Мы не ведаем, ці паспелі выкачаць усю базу. Але зразумела, што ўсе тыя людзі, якія скідвалі інфармацыю, будзем сыходзіць з таго, што яны ўсе знаходзяцца ў вельмі складаным стане, у небяспецы. І я думаю, што зараз трэба аператыўна штосьці рабіць, каб гэтыя людзі маглі выехаць і не трапілі за краты рэжыму. Гэта сапраўды моцны ўдар па тых людзях, якія знаходзяцца ў Беларусі і давалі інфармацыю пра тое, што там адбываецца. Сапраўды, гэта вельмі дрэнная навіна, шчыра кажучы.
РР: Гэта таксама ўдар па дэмакратычнай супольнасці, людзі падстаўляюцца. І гэта пытанне, на якое трэба дыскутаваць, і з людзьмі пра гэта трэба размаўляць, бо напэўна губляецца давер.
Арцём Брухан: На жаль, так. Але таксама трэба разумець, што мы не маем сваіх спецслужбаў, не маем свайго “КДБ”, не маем сваіх арганізацый, цалкам фінансуемых дзяржавай, з вялікімі бюджэтамі. А супраць нас змагаецца цэлая сістэма. Але гэта не здымае адказнасці з тых людзей, якія заклікаюць пісаць у такія чат-боты. Мы ведаем, у якім становішчы “Радыё Рацыя”, якое прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”, другія арганізацыі, таму гэта наша рэчаіснасць. І гэта адказнасць не толькі людзей, якія пішуць, але і наша.
Людзей, якія апынуліся пад пагрозай – трэба эвакуяваць. У беларускай дэмакратычнай супольнасці разумеюць, якую небяспеку нясе гэта сітуацыя.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






