BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арцём Брухан: КР плануе вярнуцца да галасавання па пытанні паліграфа

23-га кастрычніка прапанова фракцыі «Воля» ўвесці праверку дэлегатаў на паліграфе ў Каардынацыйнай радзе не набрала кворуму: большасць, уключаючы лідараў «Каманда Латушкі і Рух за свабоду», праігнаравалі галасаванне. Ініцыятар праекта — Аляксандр Кабанаў, пасля вынікаў галасавання абвясціў пра выхад з КР, а былы баец палка Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко часова спыніў актыўнасць.

Арцём Брухан
Арцём Брухан

Сітуацыю каментуе Спікер КР Арцём Брухан:

– Гэта пытанне не першы раз узнікае ў межах Каардынацыйнай рады. Шмат бюракратычных рэчаў з гэтым звязана, напрыклад, заканадаўства еўрапейскіх краінаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца, фінансаванне гэтага працэсу. Як мага хутчэй было прапанавана прагаласаваць за тое, каб былі прапанаваны праўкі ў гэты дакумент, каб можна было правесці яшчэ кансультацыі і прыняць яго так ці інакш. Як сталася? Гэта палітычнае рашэнне блока «Воля».

Па словах спікера, КР плануе вярнуцца да галасавання па пытанні паліграфа, ініцыятарам якога будуць дэлегаты фракцыі «Воля»:

– Паліграф – гэта не панацэя на маё меркаванне, можа здарыцца што заўгодна. Па-другое, не тое каб Каардынацыйная рада зараз валодае нейкімі сакрэтнымі дакументамі, якія патрабуюць такога падыходу. І па нашых праўках нашая фракцыя прагаласавала, то бок мы прадэманстравалі, што мы гатовыя. Калі б нашыя праўкі былі б імплементаваныя ў гэты дакумент, ён бы быў прагаласаваны.

Брухан таксама паведаміў, што новай інфармацыі па расследаванні знікнення экс-спікера КР Анжэлікі Мельнікавай, з-за якога і была ініцыявана прапанова аб паліграфе, пакуль няма.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя