Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады на чале са спікерам Арцёмам Бруханам прыняла ўдзел у сесіі Парламенцкай асамблеі “Еўранэст”, якая адбылася ў сталіцы Арменіі.

Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан адзначае, што сам факт удзелу беларускай дэлегацыі ў “Еўранэст” у Ерэване мае асаблівае сімвалічнае значэнне:
– Упершыню дэлегацыя Каардынацыйнай Рады на такім узроўні была запрошана на Парламенцкую асамблею “Еўранэст”, што сведчыць пра ўзмацненне міжнароднай суб’ектнасці Каардынацыйнай Рады і падвышэнне ўзроўню яе ўспрыняцця ў міжнародных партнёраў. Мы ведаем, што рэжым Лукашэнкі адмовіўся ад перспектывы Усходняга партнёрства, але я лічу, што вельмі важна, каб дэмакратычныя сілы, дэмакратычная Беларусь была прадстаўлена ў гэтым праекце. Можа быць у наступным годзе беларуская дэлегацыя атрымае статус назіральніка.
Падчас дыскусій у межах Працоўнай групы па Беларусі дэлегацыя Каардынацыйнай Рады прадставіла ў Ерэване пазіцыю дэмакратычных сіл адносна сітуацыі ў Беларусі, узняла пытанне 1249 палітвязняў і падкрэсліла неабходнасць падтрымкі незалежных беларускіх ініцыятыў як легітымнай альтэрнатывы рэжыму Лукашэнкі.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Каардынацыйнай Рады.






