BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арцём Брухан: Наша задача — захаваць і ўмацаваць Каардынацыйную раду як альтэрнатыву “парламенту” Лукашэнкі

Новы спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан заявіў, што адной з галоўных мэт яго мандата стане захаванне і ўмацаванне Рады як прадстаўнічага органа, які з’яўляецца альтэрнатывай нелегітымнаму “парламенту” рэжыму Лукашэнкі.

– Першы крок, які я зраблю, – гэта стварэнне юрыдычнай асобы Каардынацыйнай рады, каб зрабіць так, каб такія сітуацыі, як, на жаль, з Анжалікай Мельнікавай, звязаная з фінансаваннем Каардынацыйнай рады, не паўтараліся. Па-другое, хацеў бы арганізаваць слуханні Аб’яднанага пераходнага кабінета да канферэнцыі «Новая Беларусь» пра пачатак падрыхтоўкі арганізацыі новых выбараў у Каардынацыйную раду ў 2026 годзе. Ключавая задача – забяспечыць устойлівасць гэтага інстытута.

Акрамя таго, Брухан абяцае працягваць падтрымку беларусаў замежжа і стварыць анлайн-рэестр рашэнняў і галасаванняў КР у адкрытым доступе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя