BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арцём Брухан: Пра пасяджэнне Кансультацыйнай групы Еўразвязу па Беларусі ў Брусэлі

Пасяджэнне Кансультацыйнай групы Еўразвязу па Беларусі ў Брусэлі прайшло паспяхова. “На падзеі мы абмеркавалі шэраг практычна важных пытанняў”, – адзначыў спікер Кардынайцнай Рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан.

– Па-першае, абмяркоўваліся пытанні візавай падтрымкі для беларусаў і мабільнасці. Уздымалася пытанне выдачы візаў для беларусаў на больш вялікі тэрмін, каб знізіць нагрузку на консульскія ўстановы Еўрапейскага звязу ў Беларусі. Каб была магчымасць больш выдаваць візаў. Другое практычнае пытанне – гэта падтрымка, у тым ліку фінансавая, грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных інстытутаў і безумоўна незалежных медыяў. І зразумела таксама абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з палітвязнямі, з санкцыйным ціскам на рэжым Лукашэнкі.

Як мяркуецца, па выніках сустрэчы будуць складзеныя рэкамендацыі краінам Еўрапейскага Звязу. “Фактычна гэта стратэгічны дыялог з ЕЗ”, – дадаў Арцём Брухан.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя