Выбары ў Кардынацыйную Раду адбудуцца ўжо на гэтым тыдні. Напярэдадні ж у Варшаве адбылася вялікая канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел усе кааліцыі.

Пра падзею, рэакцыю беларусаў на мерапрыемства, сёння размаўляем з Госцем Рацыі, прадстаўніком арганізатараў івэнту Арцёмам Прыпісновым.
-Калісці я быў чальцом Каардынацыйнай Рады 2 склікання, зараз я працую ў медыякамандзе. Дапамагаю зрабіць так, каб праца Каардынацыйнай Рады была прадстаўлена ў медыя.
РР: У чым каштоўнасць гэтай канферэнцыі?
– Я думаю, што асноўная каштоўнасць у тым, што тут сабраліся людзі, якія не будуць размаўляць паміж сабой у звычайным жыцці. Напрыклад Мартынава і Латушка. Гэтая канферэнцыя – гэта як адлюстраванне трэцяга склікання Каардынацыйнай Рады, то бок гэта такая платформа для дыялогу. Менавіта ён цяпер тут і адбываецца.
РР: Пры гэтым да дня выбараў яшчэ застаецца ўмоўна тыдзень. Як думаеш, ці паўплываюць вынікі гэтай канферэнцыі і думкі пачутыя на ёй на далейшы крок, далейшы шлях развіцця кандыдатаў?
– Спадзяюся, што так. Проста цяпер мы пабачылі такую карціну, што шмат якія медыя проста адмовіліся неяк адлюстроўваць сітуацыю з Каардынацыйнай Радай. Няшмат хто наогул асвячае падзеі Каардынацыйнай Рады і менавіта гэтую канферэнцыю. Асабіста я прапаноўваў медыя, каб яны ўзялі наш стрым, мы бы яго самі зрабілі. Але нас не падтрымалі, на жаль. Я думаю, што ўсёж-такі людзі звярнуць увагу, людзі даведаюцца пра тое, што тут адбываецца, будуць удзельнічаць у выбарах, і зробяць для сябе правільны выбар.
– Што наконт тэрмінаў – так, яшчэ тыдзень, але перыяд агітацыі наогул цягнецца толькі месяц. І гэты тыдзень вельмі важны для тых людзей, хто хоча сабе зрабіць палітычную кар’еру ў дэмакратычнай Беларусі.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
З Арцёмама Прыпісновым размаўляла Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя