BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арцём Шрайбман: Лукашэнка правядзе выбары па туркменска-кітайскім сцэнары

Арцём Шрайбман. Фота: x.com/A_Shraibman

У Беларусі выбары прэзідэнта прызначаны на 26 студзеня 2025 года. Старшыня беларускага ЦВК назваў студзеньскую дату выбараў аптымальнай і звязаў яе з Адзіным днём галасавання. Лукашэнка мае намер у іх удзельнічаць.

Выбар даты выбараў, праз якія Лукашэнка абвесціць сябе прэзідэнтам, каментуе палітолаг Арцём Шрайбман:

– Я не бачу асаблівых сюрпрызаў у тым, што яны прызначаны на такую дату. Але напэўна трошкі спакайней уладам, пасля 2020 года, арганізаваць кампанію ў самы халодны час года. Сцэнар, мне здаецца, будзе туркменска-кітайскі. Выбары не будуць прадугледжваць ніякай канкурэнцыі. Ён дакладна аб’явіць сябе пераможцам.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле

Па законе выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Большасць назіральнікаў мяркуе, што Лукашэнка вырашыў правесці выбары зімой, каб ускладніць пратэстныя акцыі апазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя