BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арцём Шрайбман: Захаду нельга праяўляць апатыю да Беларусі

Берлінскі цэнтр Карнегі зладзіў адмысловую анлайн-сустрэчу, каб вызначыць прычыны апатыі Захаду да сітуацыі ў Беларусі і самастойнасці краіны адпаведна.

Кажа запрошаны эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі, палітолаг Арцём Шрайбман:

Гэта галоўны трэнд двух з паловай гадоў Беларусі, ён відавочны і, думаю, будзе працягвацца ў бліжэйшай будучыні. Паўзучая сацыялізацыя Расеі і Беларусі, ператварэнне Беларусі ў паўнацэнны сатэліт вялікага саюзніка Расеі. Я б вызначыў тры магістральных накірункі, па якіх будзе адбывацца развіццё. Гэта – эканоміка. Па-другое, гэта, канешне, ваенна сфера. Але тут залежнасць мігатлівая. У Беларусі замясцілі ядзерную зброю. І трэцяе – гэта інфармацыйна-культурная. Беларуская ўлада, без асаблівага загаду зверху, займаецца зачысткай нацыянальнай культуры, нацыянальнай гісторыі.

На думку Арцёма Шрайбмана, адна з пагрозаў, на сёння – гэта апатыя Захаду ў дачыненні да Беларусі, якая змяніла актыўную падтрымку і лозунгі на карысць беларусаў напрыканцы 2020 года. На думку палітолага, у Беларусі захоўваецца патэнцыял для аддзялення ад Расеі пры любым варыянце інтэграцыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя