Расейскі ракетны комплекс «Арэшнік» будзе размешчаны на тэрыторыі Беларусі да канца года, паведаміў журналістам дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Ён не назваў дакладную колькасць зброі, якую плануецца размясціць у Беларусі, аднак зазначыў, што «нават адзінкавыя ўзоры гэтага ўнікальнага комплексу стрымаюць вар’яцкія планы некаторых палітычных кіраўнікоў на Захадзе». Цяпер, паводле Вальфовіча, вядзецца тэхнічная праца і вызначаюцца пляцоўкі для базіравання ракет.
У канцы лістапада мінулага года Лукашэнка запрапанаваў Пуціну размясціць 10 комплексаў «Арэшнік» у Беларусі.






