BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Арэшнік” могуць размясціць у Беларусі да канца года?

Вайсковыя спецыялісты РФ і Беларусі ўжо выбралі месца для дыслакацыі ракетнага комплексу “Арэшнік”, заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сумеснай прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам на Валааме (Карэлія, РФ).

Фота: БелТА

Паводле слоў палітыка, “цяпер ідзе праца па падрыхтоўцы гэтых пазіцый”: “Хутчэй за ўсё, да канца года мы гэта пытанне закрыем”.

Па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 6 снежня 2024 года, Масква і Менск зацвердзілі агульную канцэпцыю бяспекі і заключылі міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі. Лукашэнка пасля пасяджэння заявіў, што папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі расейскія балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці “Арэшнік”. Пуцін адзначыў, што гэты ракетны комплекс можна будзе размясціць на беларускай тэрыторыі ў другой палове 2025 года.