Арменія можа падаць афіцыйную заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян, ягоныя словы прыводзіць выданне Deutsche Welle.

Паводле слоў міністра, урад краіны ўжо вядзе падрыхтоўку неабходных дакументаў.
У Бруселі пацвердзілі, што гатовыя разглядаць заяўку Арменіі, калі яна адпавядае ўсім крытэрам сяброўства. Назіральнікі адзначаюць, што гэты крок можа стаць гістарычным паваротам для рэгіёна, бо Арменія традыцыйна ўваходзіла ў сферу ўплыву Расеі.






