Пра намер Арменіі выйсці з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы заявіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян.

Канкрэтных тэрмінаў армянскі прэм’ер не назваў, адзначыў толькі, што гэта адбудзецца тады, калі ўлады Арменіі палічаць патрэбным.
Раней Пашынян заяўляў, што нейкія дзве краіны арганізацыі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны ў Нагорным Карабаху супраць Арменіі, але не назваў іх. Імаверна, меліся на ўвазе Расея і Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя






