Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не бачыць неабходнасці ў выхадзе краіны з АДКБ на гэтым этапе, паведамляюць армянскія СМІ.
“Мы замарозілі наш удзел у АДКБ на ўсіх узроўнях. Такое рашэнне на гэтым этапе лічым дастатковым”, — сказаў Пашынян.
“Неабходнасці ў прыняцці іншага рашэння зараз няма, — заявіў ён. — Але гэта не значыць, што на наступным этапе такой неабходнасці не будзе”.