BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арменія зрабіла першыя крокі па ўступленні ў Еўразвяз

Здымак ілюстрацыйны / Aerra Carnicom

Урад Арменіі ўхваліў праект рашэння аб пачатку працэсу ўступлення ў Еўразвяз, цяпер яго абмяркуе парламент. Пасяджэнне ўрада транслявалі ў рэжыме рэальнага часу мясцовыя навінавыя парталы.

«Гэта не азначае членства Арменіі ў Еўрасаюзе ў прамым сэнсе гэтага слова, паколькі рашэнне па гэтым пытанні можа быць прынята толькі шляхам рэферэндуму. Але мы таксама павінны адзначыць, што перад рэферэндумам мы павінны распачаць пэўныя дзеянні: абмеркаваць дарожную карту з Еўрапейскім Звязам”, – адзначыў прэм’ер-міністр Нікол Пашынян.

Чакаецца, што законапраект, які быў прадстаўлены некалькімі празаходнімі партыямі і арганізацыямі, пасля атрымання адабрэння Кабінета міністраў будзе абмяркоўвацца ў парламенце ў канцы бягучага месяца.

Праект прадставіў кіраўнік МЗС Арарат Мірзаян. Згодна з абгрунтаваннем урада, адабрэнне ў парламенце “дазволіць зрабіць чаканні грамадзян Рэспублікі Арменія адносна таго, што яна стане паўнапраўным членам Еўрапейскага Звяза, больш рэалістычнымі, а таксама стварыць больш працоўнае асяроддзе для далейшага абмеркавання».

Беларускае Радыё Рацыя