BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Армія Ізраіля пачала новую наземную аперацыю ў раёне Рафаха

ХАМАС пагадзіўся на новую прапанову аб перамір’і з Ізраілем, у сваю чаргу Армія Ізраіля пачала новую наземную аперацыю ў раёне Рафаха.

Фота: Amir Levy / Getty Images

Такім чынам складваецца сітуацыя на Бліжнім Усходзе за апошнія дні, – пракаментаваў грамадзянін Беларусі і Ізраіля Валерый Пестаў:

-Трывожны стан, я нават з вамі размаўляю і чую выбухі ў Газе. Лятаюць самалёты. І трывожна не толькі з нагоды вайны ў Газе і Ліване, але і ўнутраная палітыка ў нас таксама незразумелая. Сёння ноччу абмяркоўвалі бюджэт, бюджэт, як кажуць палітыкі, дрэнны, але тым не менш, ён будзе прыняты. Трывожна тое, што адбываецца ў нашым урадзе.

Таксама цягам апошняга часу Ізраіль наносіў удары па сірыйскіх ваенных базах. Паколькі “Ізраіль мае намер ухіліць любую пагрозу для сваіх грамадзян” – заяўляецца афіцыйна.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя