Вайна ва Украіне. Расейскае войска «нарасціла наступальную актыўнасць па ўсёй лініі фронту, несучы ўсё большыя страты», гаворыцца ў новай справаздачы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

Як адзначаецца, паводле дадзеных Генштаба УСУ ад 19 студзеня, колькасць абстрэлаў Расеі на лініі фронту ўзрасла на 27% у параўнанні з папярэднімі суткамі.
Па дадзеных брытанскіх выведнікаў, «за гэты перыяд колькасць страт расейскай ваеннай тэхнікі вырасла на 88%, танкаў — на 95%». Страты ў жывой сіле ў расейскім войску за гэты перыяд выраслі на 15%.
Гэтыя дадзеныя сведчаць пра пастаянны рост інтэнсіўнасці расейскай наступальнай актыўнасці на ўсім фронце на працягу апошніх двух тыдняў. Ключавым фактарам, які спрыяе гэтаму, хутчэй за ўсё, з’яўляецца замярзанне грунту, што дазваляе перасоўвацца бронетэхніцы па перасечанай мясцовасці”, — гаворыцца ў справаздачы.
Паводле афіцыйных дадзеных Генштаба УСУ па стане на 21 студзеня, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея страціла каля чатырохсот тысяч сваіх вайскоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: moderator.az






