Днямі кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі прызнаў, што некаторыя еўрапейскія краіны кажуць пра гатоўнасць ваяваць з Расеяй, і выказаў спадзеў, што «Пуцін не будзе настолькі вар’ятам, каб атакаваць Паўночнаатлантычны альянс».

Наколькі вялікая ваенная пагроза, прынамсі для Падляшша, разважае маршалак Падляшскага ваяводста Артур Касіцкі:
– Толькі НАТА ёсць гарантам нашай бяспекі, і Злучаныя Штаты перадусім. Пакуль тут ёсць амерыканскія салдаты, я адчуваю сябе бяспечна. Але фактычна тое, што абываецца за нашай граніцай – на Беларусі, на Украіне, кажу пра тую вайну, якая рухаецца ў кепскім кірунку, тое для нас вялікая небяспека. Але спадзяюся, што тая дзейнасць, якая праводзіцца Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам абароны будзе разумнай. Бо мы мусім падрыхтавацца ў салідны спосаб. Няма часу на штосьці непалітычнае. Мы мусім быць гатовымі.
Вядома, што ў Нямеччыне адзначаюць рост гатоўнасці Крамля прымяніць ядзерную зброю. Міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі, які нядаўна наведаў Берлін, таксама адзначыў, што ракеты «Іскандэр» у раёне Кёнігсбэргу могуць дасягнуць як нямецкай сталіцы, так і Варшавы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






