BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Асабліва не чапалі тых палітвязняў, пра якіх шмат пісалі на волі”

Інфармацыю можна было атрымліваць выпадкова – ад іншых людзей, хто знаходзіўся ў зняволенні, ці ў дзяржаўных газетах. Па сутнасці была поўная ізаляцыя ад усяго свету. У той жа час адміністрацыя не асабліва чапала тых палітвязняў, пра якіх шмат казалі і пісалі на волі, – пра свой час знаходжання за кратамі распавёў былы палітвязень, які быў прымусова дэпартаваны ў Літву, Яўген Афнагель:

– Да мяне стаўленне было больш-менш нармальным. І я так думаю, што гэта звязана з тым, што пра мяне пісалі на волі, мне пісалі лісты. Бачна было, што супрацоўнікі адміністрацыі не асабліва чапаюць тых людзей, пра якіх шмат пішуць на волі, пра якіх шмат гавораць, да якіх хоць крышачку большая ўвага звернутая. Яны адыгрываліся на тых, пра якіх ніхто нічога не ведаў. Пра якіх не ведалі праваабаронцы.

Яўген Афнагель
Яўген Афнагель

Яўген Афнагель – каардынатар “Еўрапейскай Беларусі”, адзін са стваральнікаў і актыўных ўдзельнікаў апазіцыйнага руху “Зубр”. Быў асуджаны да 7-мі гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму па крымінальных артыкулах “Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці” і “Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя