BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Астапеня: Адбываецца трансфармацыя рэжыму ў Беларусі

Заснавальнік Цэнтра новых ідэй, палітолаг Рыгор Астапеня ў новым выпуску ТОКу выказаў меркаванне, што рэжым Лукашэнкі пачаў мяняцца.

Адной з прыкмет трансфармацыі Рыгор Астапеня лічыць кадравыя змены ў сістэме. «Бачым новыя прызначэнні, якія адбываюцца. Там няма сілавікоў. То-бок усе гады з 2020-га ішло павелічэнне колькасці сілавікоў унутры кіруючай сістэмы. Іх станавілася больш, і яны былі больш заўважнымі. Цяпер змяняюцца фронтмены. З’яўляецца Круты, з’яўляецца Пяткевіч, Рыжанкоў перайшоў на іншую пасаду, Маркаў і гэтак далей. Гэта выразная змена ўнутры таго, кім яны самі сябе бачаць. Што яны вось ужо не сілавыя».

Другой прыкметай жадання “перазагрузкі” Астапеня называе вызваленне палітвязняў. Палітолаг зазначае, што будучую прэзідэнцкую кампанію Лукашэнка хоча выкарыстаць для “перазагрузкі”. Рэжым асцерагаецца, што Крэмль можа пашырыць свой уплыў на кадравую палітыку ў беларускіх структурах улады.

Польскае радыё