Як распавялі ў Народнай амбасадзе Беларусі ў Аўстрыі, раней такая практыка ў дачыненні да беларусаў не прымянялася.
Сёння стала вядома, што адразу двум грамадзянам Беларусі ў Аўстрыі былі выдадзены пашпарты іншаземцаў.
Народная амбасада Беларусі ў Аўстрыі мае намер працягваць лабіраваць пытанне пашпартоў іншаземца, каб пашырыць магчымасці атрымання для тых, хто пакуль не падпадае пад прынятыя крытэрыі, напрыклад, студэнты ці тыя, хто жыве ў краіне менш за 5 гадоў.
Раней сёння стала вядома, што пашпарт іншаземца грамадзяніну Беларусі ўпершыню выдалі ў Швецыі.