BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўстрыя закрывае межы з Венгрыяй і Славакіяй

З заўтрашняга дня Аўстрыя закрывае 24 пункты пропуску на мяжы з Венгрыяй і Славакіяй, піша Bild. Прычына гэтаму — успышка ў краінах-суседзях яшчуру — вострага віруснага захворвання, на якое хварэюць парнакапытныя жывёлы.

Фота: logist.today

Цяпер хвароба распаўсюджваецца ўсяго за некалькі кіламетраў ад аўстрыйскай мяжы. У Венгрыі і Славакіі ўжо знішчаюцца тысячы жывёл, а Аўстрыя таксама ўводзіць забарону на ўвоз жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання, уключаючы буйную рагатую жывёлу, свіней, свежае мяса, сырое малако і дзічыну.

Гэтыя меры бяспекі працягнуцца папярэдне да 20 траўня.

Яшчур лічыцца надзвычай заразным і б’е па ўсіх парнакапытных, уключаючы буйную рагатую жывёлу, свіней, коз і авечак. Таксама могуць быць інфікаваныя дзікія жывёлы, такія як алені.

Успышка захворвання выклікае небяспеку для сельскай гаспадаркі.