BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Авіяцыя ў Беларусі павялічыла інтэнсіўнасць патрулявання мяжы з Украінай

Авіяцыя ў Беларусі павялічыла інтэнсіўнасць патрулявання мяжы з Украінай. Як піша газета “Наш край”, так патлумачылі палёты самалётаў, якія адбываюцца ўсё часцей, на 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе Баранавічаў.

Там кажуць, што “патруляванне паветранай прасторы ўздоўж дзяржаўнай мяжы Паўднёвага аперацыйнага напрамку” здзяйсняюць знішчальнікі Су-30СМ. Палёты выконваюцца на вышыні каля 8 тысяч метраў, на хуткасці каля 750 км/г “у баявых парадках на мінімальных інтэрвалах і дыстанцыях”. 

Тыдзень таму на баранавіцкай базе паведамілі, што авіяцыю з яе збіраюцца адправіць на аэрадром на поўдні Беларусі. І робіцца гэта “ў мэтах узмацнення дзяржаўнай мяжы” з Украінай. У жніўні рэжым Аляксандра Лукашэнкі заявіў пра “ўзмацненне групоўкі войскаў” каля дзяржаўнай мяжы з Украінай. Кіеў заклікаў Менск адвесці войскі ад мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: nashkraj.by