BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Азербайджан абвясціў поўную баявую гатовасць

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў назваў прылёт іранскіх дронаў «тэрарыстычным актам» і заявіў, што вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці, а Іран — даць тлумачэнні і прабачэнні. Ён падкрэсліў, што Баку не змірыцца з агрэсіяй і прывёў свае сілы ў стан мабілізацыі нумар адзін, пагражаючы «Жалезным кулаком» і спасылаючыся на аперацыю 2020 года супраць Арменіі.

Азербайджан,. Фота: elaine.uz
Азербайджан,. Фота: elaine.uz

Па папярэдніх дадзеных, адзін дрон тыпу «Шахед» пашкодзіў будынак тэрміналу аэрапорта ў Нахічывані, другі ўпаў каля школы. Ёсць параненыя. Міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што гэтыя акты нападу не застануцца без адказу, і пачата крымінальная справа паводле артыкулаў аб тэрарызме і пагрозе авіяцыйнай бяспецы.

Беларускае Радыё Рацыя