BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Азербайджан разглядзець магчымасць зняцця эмбарга на пастаўкі ўзбраення Украіне

Калі Расея працягне сваю агрэсіўную палітыку ў дачыненні да інтарэсаў Азербайджана, то афіцыйны Баку пачне разглядаць пытанне аб зняцці эмбарга на пастаўкі ўзбраення Украіне, якое знаходзіцца ў яго арсенале.

Азербайджан,. Фота: elaine.uz
Азербайджан,. Фота: elaine.uz

Пра гэта паведамляе Caliber.Az. Паводле выдання, падчас тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтамі Азербайджана і Украіны Аліевым і Зяленскім абмяркоўвалася і пытанне нанясення расейскімі войскамі ўдараў па газавай інфраструктуры Украіны, па якой праходзіць азербайджанскі газ, а таксама па нафтавай базе SOCAR у Адэсе. Кіраўнікі краін выказалі абурэнне дзеяннямі расейскіх узброеных сіл.

Расейцы пачалі паслядоўна наносіць удары па энергетычных аб’ектах Азербайджану на тэрыторыі Украіны. Дадзеная сітуацыя змушае Баку прадпрымаць меры ў адказ. Усё гэта непазбежна прывядзе да яшчэ большага паглыблення крызісу ў двухбаковых адносінах.

Нагадаем, у ноч з 7 на 8 жніўня 2025 года расейскія войскі атакавалі нафтабазу Азербайджанскай кампаніі SOCAR у Адэскай вобласці. Чацвёра супрацоўнікаў кампаніі атрымалі цяжкія раненні. Гэта ўжо другі напад за апошнія тыдні на аб’екты ва Украіне, звязаныя з Азербайджанам.

Беларускае Радыё Рацыя