BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Страта кантролю над часткай тэрыторыі Расейскай Федэрацыі – гэта катастрофа для расейскіх уладаў”

Страта кантролю над часткай тэрыторыі Расейскай Федэрацыі – гэта катастрофа для расейскіх уладаў, – кажа ўкраінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў, словы якога перадае Дойчэ Вэле.

Жданаў адзначае, што з 1991 года гэта ўпершыню, калі замежнае войска кантралюе расейскую тэрыторыю. Пры гэтым у расейскага камандавання адсутнічаюць свабодныя рэзервы, каб аператыўна перакінуць іх у новую зону баявых дзеянняў.

«Кожны месяц у Расеі мабілізуюць і падпісваюць ваенныя кантракты па 25-30 тысяч чалавек. Але ўвесь гэты паток ідзе на аднаўленне стратаў на асноўным фронце». Жданаў лічыць, што кіраўніцтва Украіны можа выкарыстаць сітуацыю для фармавання больш важкай перамоўнай пазіцыі, калі сапраўды пачнецца мірны працэс урэгулявання ваеннага канфлікту.

«Палітычнае значэнне гэтага плацдарма або гэтай тэрыторыі нашмат больш важкае, чым ваенны поспех», – кажа эксперт, каментуючы ўваход украінскага войска на тэрыторыю Курскай вобласці Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Генштаб ЗСУ